БЯСЬПЕКА І КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНАСЬЦЬ

Мы разумеем, што кожны з нас мусіць найперш думаць пра сваю бясьпеку і падтрымліваем вас.Наш сайт ня зьбірае аніякіх персанальных зьвестак.
Мы не выкарыстоўваем cookies, аналітычныя сэрвісы, пікселі сацыяльных сетак ці іншыя інструмэнты сачэньня.
Абсалютна усе паведамленьні, якія вы дасылаеце нам, канфідэнцыйныя. Вы можаце не ўказваць свае імя, адрас, тэлефон, паштовую скрыню ці любую іншую інфармацыю, якая можа ідэнтыфікаваць вас.
Гэта не абавязкова.
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці маеце там сваякоў і ўсё яшчэ ня вызваліліся ад страху — мы разумеем і гатовыя дапамагчы захаваць вашу ананімнасьць. Вы маеце права на цішыню і абарону прыватнасці.Сэрвісы, празь якія працуе наш сайт і можна замовіць кнігі базуюцца ў ЗША, дзе дзейнічае надзейнае і незалежнае заканадаўства адносна прыватнасьці і свабоды выказваньня.Мы думаем пра бясьпеку нашых аўтараў, чытачоў і ўсёй супольнасьці. Уся камунікацыя шыфруецца. Мы выкарыстоўваем толькі тыя каналы сувязі, дзе вы самі можаце кантраляваць сваю бясьпеку.Наша каманда не перадае дадзеныя трэцім асобам, ня супрацоўнічае з ніякімі рэжымнымі структурамі і не захоўвае тое, што не патрэбна.Бясьпека — гэта супольная справа.
Мы ў адказе адно за аднаго.
Калі ў вас ёсьць пытаньні, вы хочаце ўдакладніць, як мы працуем з інфармацыяй, — напішыце нам.Мы адкрытыя да шчырае размовы.

ПРАВАВАЯ IНФАРМАЦЫЯ

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ
RozUM Media — незалежнае і вольнае беларускае выдавецтва.
Мы з’яўляемся прыватнаю ініцыятывай, якая дзейнічае ў глабальнай прасторы і ня мае юрыдычнага статуса на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці Расеі.
Мэта выдавецтва — выданьне кніг вольнай Беларусі, перадусім тых, што забароненыя або могуць быць забароненыя і цяпер ня маюць магчымасьці быць выдадзенымі ні ў РБ, ні ў РФ.АЎТАРСКІЯ ПРАВЫ
Усе тэксты, вокладкі, дызайн, графічныя матэрыялы і змест кніг — ахоўваюцца аўтарскім правам.
Правы належаць RozUM Media, аўтарам або дызайнерам, паводле дамоўленасьці.
Без пісьмовай згоды праваўладальнікаў капіяваньне, перапублікацыя, камэрцыйнае выкарыстаньне і распаўсюд — забароненыя.ПРЫНЦЫПЫ ПРАЦЫ
RozUM Media выдае кнігі з уласнай ініцыятывы, з ініцыятывы аўтараў, а таксама дзякуючы і пры ўдзеле валанцёраў.
Новыя выданьні ствараюцца за кошт сродкаў, атрыманых ад продажаў нашых кніг.Аўтары атрымліваюць ганарары як працэнт ад продажаў сваіх выданьняў.Кожны аўтар самастойна нясе адказнасьць за сплату падаткаў са сваіх даходаў і выкананьне заканадаўства ў сваёй краіне.ПРАВЫ I КАНТАКТ
Калі вы ведаеце пра парушэньне аўтарскіх правоў у нейкай з нашых публікацыяў —
калі ласка, напішыце нам.
Мы паважаем аўтарскія правы і гатовыя разглядаць усе паведамленьні.

ДЗЕ КУПIЦЬ

ЯК ЗАМОВІЦЬ ЭЛЕКТРОННЫЯ КНІГІ
Нашыя электронныя выданьні даступныя праз найбуйнейшыя міжнародныя платформы, такія як: Amazon, Apple Books, Kobo, Lulu, Smashwords, Tolino, Vivlio, Fable і іншыя.
Rozum Media
Apple Books
SmashWords
Kobo
Vivlio
Fable
КНІЖНЫЯ КРАМЫ
Друкаваныя кнігі з накладу ў наяўнасьці:
“Кнігаўка”
ul. Kłopotowskiego 4
Warszawa
+48 782 459 189
“Kirma.sh”
ul. Solec 52/21
Warszawa
+48 453 323 340
“Bukinistka”
ul. Wieniawskiego 5J
Warszawa
+48 516 055 157
“the.bookest.world”
Užupio, 13
Vilnius
+370 657 13 266
“Babel Books Vienna”
Reisnerstraße, 11
Wien
+43 676 622 51 97
ІНТЭРНЭТ КРАМЫ
Замовіць паряровы асобнік анлайн з дастаўкай:
knihauka.com
kirma.sh
the.bookest.world
bukinistka.store
babelbooks.at
ЯК ЗАМОВІЦЬ ДРУКАВАНЫЯ КНІГІ
Замовіць друк (print-on-demand) па ўсім сьвеце:
Rozum Media
https://www.barnesandnoble.com
https://www.amazon.com
https://blackwells.co.uk
https://krainaksiazek.pl
https://bookscape.com
https://www.lulu.com
Шукайце кнігу па тытулу, або па нумару ISBNПерайшоўшы па спасылцы на сайт аднаго з нашых партнэраў, вы можаце аформіць замову. Усе пытаньні, што датычацца аплаты, дастаўкі або вяртаньня, вырашаюцца непасрэдна з абранай платформай. Выдавецтва не ажыцьцяўляе продажу кніг і не займаецца іх дастаўкай.Наяўнасьць кнігі ў пэўным рэгіёне залежыць ад мовы выданьня і ўмоваў пагадненьня паміж выдавецтвам і аўтарам. Геаграфія і колькасьць даступных платформаў могуць адрозьнівацца.АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ЗАМОВУ
Пасьля пераходу на сайт партнэра, уся адказнасьць за апрацоўку плацяжоў, дастаўку і вырашэньне магчымых праблемаў кладзецца на сэрвіс, празь які адбываецца продаж. Мы ня маем уплыву на працу гэтых платформаў, але заўсёды гатовыя падтрымаць інфармацыйна.
КОШТ КНІГ І ДАСТАЎКІ
Для шэрагу выданьняў вызначаюцца рэкамэндаваныя цэны, аднак канчатковы кошт кнігі фармуецца паводле палітыкі кожнай асобнай крамы/платформы. Кошт дастаўкі залежыць ад абранага рэгіёну і ўмоваў службы дастаўкі, з якой працуе платформа.
ВЯРТАНЬНІ І ПРЭТЭНЗЫІ
Калі ў вас узьніклі пытаньні, зьвязаныя з вяртаньнем, пашкоджаньнем або іншымі праблемамі падчас пакупкі, калі ласка, зьвяртайцеся ў службу падтрымкі той платформы, дзе была аформленая замова. Мы ня маем магчымасьці ўплываць на працэс дастаўкі, вяртаньня або апрацоўкі пакупак.
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ
Калі вы сутыкнуліся з цяжкасьцямі пры замове або маеце іншыя пытаньні, напішыце нам — мы з радасьцю адкажам і паспрабуем дапамагчы.

2025 © RozUM media